Спадчына: Пратапопаў Іван Іванавіч
Аўторак, 22 Жнівень 2017 16:31
15 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Пратапопава (1907–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944), Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.